З прызнанняў Андрэя, вершыкі для дзяцей ён піша, каб нешта было напамінам пра тату, каб неяк паказаць сваю любоў і клопат, калі не можаш прытуліць ці пабыць дзень разам, каб сувязь была зразумелая без слоў.

А гэтую «вершаваную калючку» ён дасылае, бо іншых навінаў і гісторый там не назбіраеш.

Аканіцы заміраточылі
Пад напорам прыліву рання,
Кожнай кропляй грыміць праточанай
Незакончанае трыванне.
Дол калодзежны рэзкім росчыркам
Перакрэсліць шпакоў вяртанне.
Крыку калівам, пстрыкам пошчаку
—Незакончанае трыванне.
Дражніць мур уяўленнем далечы.
Цень— пацук шэры хвост хавае.
Трызніць прышласцю, дасынаючы
Незакончанае трыванне.

Просіць пісаць яму, хоць лісты і не заўсёды даходзяць, але некаторым шанцуе.

220030, СІЗА-1, Мінск, Валадарскага, 2. Кузнечык Андрэй Аляксеевіч.

Журналіст Андрэй Кузнечык знаходзіцца за кратамі з 25 лістапада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру