Справу Уладзіміра Мартава разглядалі ў лепельскім судзе. Са словаў Алены Мартавай, парушэннем прызналі тое, што на аватарцы ўрача быў размешчаны бела-чырвона-белы сцяжок.

«Таксама пытанні выклікала нейкая песня, ці то размешчаная Уладзімірам на яго старонцы як допіс, ці то запісаная на нейкім дыску, які ў яго забралі пры затрыманні», — напісала Тацяна Мацвеева.

«Вінаватым сябе муж на судзе не прызнаў», — адзначыла Алена Мартава.

Сваякі здолелі перадаць Мартаву лекі, у якіх ён мае патрэбу штодня.

Нагадаем, што віцебскага ўрача Уладзіміра Мартава затрымалі вечарам 22 лютага на яго лецішчы пад Лепелем. 

Чытайце таксама:

Затрымалі доктара Уладзіміра Мартава. Што вядома? 

«Ніякага дачынення да статыстыкі гэтыя лічбы не маюць». Доктар Мартаў аб афіцыйных звестках Мінздароўя па хворых на кавід

«Не хачу перагортваць старонку, проста каб пракарміцца». Максімальна шчырае інтэрв’ю рэаніматолага Мартава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0