У службовай запісцы за подпісам начальніка зварачнай вытворчасці Марсэля Фрая на імя дырэктара прадпрыемства «Штадлер Мінск» Філіпа Брунэра выкладзеная просьба з 1 сакавіка па 31 жніўня гэтага года абвясціць прастой 59 работнікаў цэха.

Тлумачыцца такая неабходнасць эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая «прывяла да збою ў пастаўках матэрыялаў і камплектуючых», і «частымі выпадкамі захворвання на прадпрыемстве, якія негатыўна ўплываюць на вытворчы працэс».

Інфармацыю пра хуткі прастой пацвердзілі некалькі супрацоўнікаў прадпрыемства. Па словах аднаго з работнікаў зварачнага цэха, у прастой адпраўляюць прыкладна па 15 чалавек кожнай з чатырох зменаў. Пасля гэтага працаваць у аддзеле зварачнай вытворчасці застануцца 180 чалавек.

«Тым, хто ў спісе, адразу сказалі, што яны больш не патрэбныя і могуць пісаць заяву па пагадненні бакоў. А калі не, то паўгода будуць атрымліваць 255 рублёў у месяц (2/3 ад акладу) і застануцца на прастоі да заканчэння кантракта», — падзяліўся дэталямі сітуацыі работнік завода ў Фаніпалі.

Нізкія выплаты звязаныя з тым, што асноўную частку зарплаты работнікаў прадпрыемства, па словах двух суразмоўцаў, складае прэмія. Калі аклад, як правіла, ніжэйшы за 400 рублёў, то прэмія можа дасягаць мінімум некалькіх тысяч рублёў.

«Штадлер Мінск» увесь мінулы год выконваў бягучыя замовы. Наперад нічога не было. Многія заказчыкі адмаўляліся ад нашага падраздзялення з-за палітыкі. Зараз замовы з'явіліся. Але варыць кузавы павінны пачаць па плане ў канцы жніўня — пачатку верасня. Да гэтага моманту ў хлопцаў проста няма працы», — расказаў адзін з завадчан.

У прэс-службе кампаніі «Штадлер Мінск» пацвердзілі, што такі дакумент сапраўды існуе, і, як у ім пазначана, некаторых работнікаў адпраўляюць у прастой.

«У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, складанасцяў з-за затрымак паставак матэрыялаў і камплектуючых. Гэта, несумненна, уплывае на вытворчы працэс», — патлумачылі ў кампаніі.

Але там не сталі каментаваць інфармацыю, што работнікам, якія будуць у прастоі, не плануюць падаўжаць кантракты.

Беларускі завод швейцарскага вытворцы цягнікоў «Штадлнр Мінск» запрацаваў у Фаніпалі ў 2014 годзе, стаўшы адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Дзяржынскага раёна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру