Андрэй Стрыжак.

КДК паведамляе, што Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК выяўленыя факты фінансавання BYSOL і BY_help «шляхам збору і прадастаўлення грашовых сродкаў для забеспячэння іх экстрэмісцкай дзейнасці». Абедзве арганізацыі ўлады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Грашовыя сродкі на адрас фондаў, як сцвярджаецца ў паведамленні, «пералічваліся як на адкрытыя за мяжой разліковыя рахункі, так і крыптакашалькі». За гэта арыштаваны нейкі мінскі індывідуальны прадпрымальнік.

Таксама згадваецца нейкі жыхар Гомеля, які нібыта «раскаяўся ва ўчыненым і садзейнічае следству ў выяўленні фактаў фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці, у сувязі з чым крымінальная справа ў дачыненні да яго не распачыналася».

Аляксей Лявончык.

У выніку ў дачыненні да арганізатараў BYSOL і By_help, а таксама «іншых асоб, якія прымалі ўдзел у іх фінансаванні», распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 361 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Імёны арганізатараў і кіраўнікоў фондаў BYSOL і By_help у паведамленні КДК не называюцца, але вядома, што гэта Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык, якія знаходзяцца за межамі Беларусі.

Амаль год таму на Стрыжака і Лявончыка ўжо была заведзеная крымінальная справа па тым жа самым абвінавачванні. Яе завёў Следчы камітэт.

Чытайце таксама:

ДФР паведаміў пра «выкрыццё канала фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці». Гаворка пра крыптаабменнік, пра які ўжо казалі ў кастрычніку

КДК выявіў 5 крыптавалютчыкаў, якіх абвінавачвае ў фінансаванні пратэстаў

СК завёў крымінальныя справы на Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру