Фота: Reuters

Фота: Reuters

«Прыходжу ўчора на працу, і толькі зайшоў у дзверы, як да мяне падыходзяць два міліцыянты.

Ведаючы, што многіх любяць забіраць проста з працы, я падумаў: «Ну што ж, прыйшоў і мой час пасядзець ні за што». Аказалася, што ў нас участак для «рэферэндуму», і міліцыянты хацелі праверыць заплечнік, каб я не прынёс якую-небудзь бомбу.

Падзяліўся ўражаннямі з калегамі, і ўсе адказалі тое ж самае — вырашылі, што гэта па іх прыйшлі. У цікавы і страшны час жывем», — расказаў сталічны настаўнік.

Ці сапраўды адчувальная прысутнасць выбарчых участкаў у школах, «Наша Ніва» пацікавілася ў настаўнікаў.

«У нас у школе ўчасткі ёсць, — распавядае настаўніца сталічнай школы. — Але на навучальны працэс гэта не ўплывае. З дыскамфорту — толькі супрацоўнікі міліцыі, якія дзяжураць і сядзяць у настаўніцкай».

А вось настаўніца іншай школы кажа, што для міліцыі ў іх выдзелілі асобны кабінет, таксама асобны для непасрэдна выбарчага ўчастка, такім чынам перакрылі цэлы калідор, дзяцей, настаўнікаў туды не пускаюць.

«На ўваходзе пастаянна дзяжураць два супрацоўнікі, пільна праглядаюць рэчы кожнага выбаршчыка і нашы: «Вы куды? Пакажыце сумачку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?