Пяткевіч, Кшыштаф. Вялікае Княства Літоўскае пад уладай Аляксандра Ягелончыка. Даследаванне гісторыі дзяржавы і грамадства на мяжы XV—XVI стагоддзяў / Пераклад з польскай мовы Яўгена Глінскага. — Смаленск: Інбелкульт, 2022. — 416 с.

У гісторыі Аляксандр Ягелончык застаўся як слабы кіраўнік, пазбаўлены здольнасцяў і характару, якія дазвалялі б яму адэкватна адказваць на выклікі, што паўсталі перад дзяржавай у час, калі яму выпала ёй панаваць. Менавіта тады выйшлі наяў грамадска-палітычныя з’явы і працэсы, якія заставаліся прыхаванымі на працягу паўвекавога (1440—1492) панавання бацькі Аляксандра Казіміра Ягелончыка. Дзве прайграныя вайны супраць Масквы ў 1492—1494 і 1500—1503 гадах пазбавілі Вялікае Княства Літоўскае каля траціны тэрыторыі на ўсходзе. А паўднёвая мяжа пастаянна знаходзілася пад небяспекай нападу крымскіх татараў.

Аўтар гэтай манаграфіі, гісторык з Познані, аднак, разглядае і постаць самога Аляксандра, і ягонае кіраванне перадусім з пункту гледжання ўнутранай палітыкі. У кнізе раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаўных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.

Кнігу можна набыць ў мінскіх кнігарнях «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе), у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай, крама 41—42), інтэрнэт-кнігарнях kniganosha.by і knihi.by. На сайце arche.by выданне ужо зараз даступнае як у папяровай, так і ў электроннай версіях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру