Частка гораду пайшла пад ваду ў выніку моцнай залевы.
Моцны дождж ліе каля гадзіны. Часткова падтапіла вуліцы Кастрычніцкая, Камунальная ды іншыя, каля якіх знаходзіцца прадпрыемства «Беллакт».
Дарогі месцамі цалкам залітыя вадой, па іх з цяжкасцю рухаюцца аўтамабілі. Вышыня вады сягае 20 см.
Сцёкавыя сістэмы не даюць рады вадзе, і яна выходзіць на паверхню. Відавочна, што будуць падтопленыя і прыватныя дамы.