«Інфармацыю пра яго палон мне вось толькі скінулі. Насамрэч, я даўно яго не бачыла. Жыву ўжо ў іншым горадзе», — кажа жанчына. 

Так яна кажа пра сённяшнія падзеі ва Украіне:

«Канечне, гэтай вайны ніхто не хацеў. Для мяне ўсё, што адбываецца… З кожнага боку людзі. І тут людзі, і там людзі, разумееце?

Але калі людзі — вайскоўцы і іх кудысьці адпраўляюць, гэтаксама, як з Амерыкі адпраўляюць, — яны ж далі прысягу, пра што гаворка, калі людзі ваенныя. Тут жа ніхто не выбірае — пасылаюць, і ўсё.

У вас з Беларусі туды пасылаюць, з Амерыкі — туды, з Англіі — сюды, разумееце?»

Фота Буйнічава з яго старонкі ў сацсетках

Як успрымае падзеі ва Украіне жанчына, чый сябар цяпер паранены і ва ўкраінскім палоне? Што гэта: вайна ці «ваенная аперацыя па абароне Данбаса»? 

«Я на такія тэмы не размаўляю, я чалавек па-за палітыкай. Маё меркаванне ніякай ролі не грае, разумееце? Я спакойны і мірны чалавек», — адказвае яна. 

Буйнічаў у палоне

Ці ганарыцца жанчына Расіяй сёння, 24 лютага?

«Я ў жыцці магу ганарыцца толькі сваімі дзецьмі. Я па-за палітыкай, яшчэ раз кажу, мяне не цікавіць. У мяне шмат сяброў, і ў Турцыі, і шмат дзе. Я не прымаю гвалт, для мяне гэта непрымальна, — кажа суразмоўца. — Калі яго [Канстанціна] ўзялі ў палон, то палонных жа не павінны забіваць. А мне цяпер ужо ў сацсетках пішуць: «Яго забіваць ці не?».

Жанчына — проста знаёмая Канстанціна Буйнічава, але ў «Аднакласніках» на старонцы Буйнічава чамусьці пазначаная як цешча. Пасля з’яўлення відэа з допытам расійскага вайскоўца, жанчыну пачалі бамбардзіраваць паведамленнямі ў сацсетках. 

«Мне пішуць проста цяпер, у «Аднакласніках» там проста выбухнула ўсё. Я не яго цешча, я не магу ёй быць, нават па ўзросце. Але пішуць мне: «Забіваць яго ці не? Вы што, ад сваякоў адмаўляецеся? Значыць, зараз ён памрэ!».

Таксама на англійскай нехта напісаў увогуле…

Канечне, мне непрыемна гэта бачыць усё. Вашага б чалавека, сябра, знаёмага — такое б здарылася, гэта нікому прыемна не будзе. 

А тут толькі аднеквайся. У мяне самой вайскоўцаў сярод сваякоў увогуле нікога няма».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру