Улады стварылі клоны папулярных беларускіх ТГ-каналаў з падобнымі адрасамі — не вядзіцеся і не падпісвайцеся
Праўладныя Telegram-каналы рэкламуюць клоны папулярных ТГ-каналаў, у тым ліку і «Нашай Нівы». Іх адрасы вельмі падобныя да сапраўдных. Стваральнікі фэйкаў нават дадалі нейкую птушачку (але не такую), якую сеткі даюць сапраўдным акаўнтам.
Праўладныя каналы апублікавалі цэлы спіс клонаў папулярных каналаў апазіцыйных палітыкаў, незалежных медыя і г.д. З якой мэтай створаныя клоны, невядома. Але падпісчыкі адміністратарам каналаў будуць бачныя.
Не падпісвайцеся на фэйкавыя каналы, тым больш не паведамляйце ў бот нічога.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ