«Дарагія сябры, хацеў бы выказаць словы падзякі за салідарнасць з народам Украіны ў гэты час. І за кветкі, якія вы прыносіце да Пасольства. Я працаваў у Лондане, Парыжы, Атаве, дзе такія акцыі ёсць звычайнай справай.

Але я захапляюся вашай мужнасцю рабіць гэта тут, у Мінску, дзе сёння дэманстрацыя свайго негатыўнага стаўлення да вайны, развязанай Расеяй супраць украінскага народа, можа быць небяспечнай.

Дзякуй! Слава сяброўству ўкраінскага і беларускага народаў!» — напісаў пасол Ігар Кізім у фэйсбуку пад фота кветак ля ўкраінскага пасольства.

Раней паведамлялася пра шматлікія затрыманні беларусаў, якія публічна выказвалі асуджэнне нападам Расіі на Украіну. Такія выпадкі мелі месца ў Маладзечне, Брэсце, Мінску, іншых гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0