Фота: Emilio Morenatti, AP

Фота: Emilio Morenatti, AP

«Я не прапагандыст і не палітык і, напэўна, таму не разумею, што трэба сказаць расейскай маці (жонцы), за што загінуў сын (муж), калі яна не ведае, дзе знаходзіцца Луганск, калі яна, як і большасць з нас, не ведае, хто такі быў Сцяпан Бандэра, тым больш, што і гісторыя пастаянна абнаўляецца і зусім нядаўна мы даведаліся, што была не Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя (у Беларусі 7 лістапада святочны дзень), а дзяржпераварот. Дзядуля Ленін не ідэальны.

Войны ў Іраку ці Сірыі мы глядзелі па тэлевізары і кожны займаў пазіцыю больш прыемнага яму прапагандыста. З Украінай усё па-іншаму. У многіх там сваякі, сябры, партнёры па бізнэсе. Мы ўсё ведаем з першых вуснаў.

Я, як габрэй, не магу зразумець, як у краіне, запоўненай «нацыстамі», на абсалютна празрыстых і дэмакратычных выбарах выбралі прэзідэнтам габрэя?

У чым вінаватыя загінулыя ад выпадковага снарада мірныя жыхары? У чым вінаватыя расейцы, якія, знаходзячыся за мяжой, не могуць аплаціць Visa? У чым вінаватыя людзі, якія аплацілі аўтамабіль і не атрымаюць яго? У чым вінаватыя заўзятары, якія страцілі хатні фінал Лігі чэмпіёнаў па футболе?

А колькі людзей цяпер страцяць бізнэс і працу, нават страшна падумаць.

Сітуацыя пайшла па сцэнары «так не даставайся ж ты нікому».

Трэба тэрмінова спыніцца.

#нетвойне», — напісаў Ізраілевіч.

Чытайце: Трэці дзень вайны ва Украіне АНЛАЙН

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0