Чалы лічыць, што план Пуціна — змена ўлады ва Украіне. Аналітык мяркуе, што бліцкрыг Пуціна праваліўся і разважае пра тое, чаму пачалася вайна і да чаго яна прывядзе.

«Тое, што здарылася, насамрэч з'яўляецца абсалютна заканамерным, у тым ліку і для Лукашэнкі», — кажа Сяргей Чалы, звязваючы цяпершнія падзеі з выбарам Лукашэнкі ў жніўні 2020-га. — Украіна для Расеі цяпер — гэта Афганістан для Савецкага Саюза. Гэта вайна, у якой немагчыма перамагчы. Чым больш зацяжной гэтая вайна будзе, тым больш будзе зразумелая стратэгічная параза Расеі. Ніколі гэтыя войны не выйграюцца размовамі пра шок і трапятанне, пра высокадакладную зброю. Гэта заўжды вайна на знясіленне».

Галоўны ўрок, на думку Чалага, які можна з гэтага вынесці, — амерыканская выведка вельмі добрая і дакладная.

«І мяркуючы па тым, як паводзіць сябе цяпер Дзярждэп, з гэтага пачыналася і ў Кіеве, я так разумею, што яны маюць інфармацыю аб тым, што і беларускія войскі хутчэй за ўсё, магчыма, ужо ў панядзелак увяжуцца ў гэтую вайну, выконваючы саюзніцкі доўг», — прадбачыць ён.

Аналітык кажа, што ўжо зараз мы можам гаварыць пра наступствы.

«Фокус у тым, што паміж народамі, у тым ліку і нашым… Ну, што нам было да ўкраінцаў? Гэта, вядома, на многія гады і на многія дзесяцігоддзі. Можна колькі заўгодна казаць пра адсутнасць калектыўнай віны, але хлопцы, не, так не працуе. Я думаю, што спатрэбіцца гадоў 50, напэўна. Два пакаленні прыкладна для таго, каб нанесеныя цяпер крыўды загаіліся. Два пакаленні — гэта прыкладна столькі, колькі спатрэбілася маёй бабулі, якая партызаніла, каб пачаць ставіцца да немцаў нарэшце нармальна, а не як да фашыстаў», — кажа Чалы.

Глядзець цалкам:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0