У некаторых навабрачных новая мода — фота ля кабінак для галасавання з пакункамі ад БРСМ. Гэтая пара з Баранавіцкага раёна. Фота: nashkraj.by

У некаторых навабрачных новая мода — фота ля кабінак для галасавання з пакункамі ад БРСМ. Гэтая пара з Баранавіцкага раёна. Фота: nashkraj.by

27 лютага — асноўны дзень галасавання. Рэферэндум будзе адбывацца не толькі ва ўмовах татальнай несвабоды, але і ва ўмовах вайны ва Украіне і звязаным з ёй вялікім грамадскім напружаннем. Імёны сябраў камісій засакрэчаныя, незалежных назіральнікаў ад беларускага грамадства на ўчастках не будзе. Чакаецца, што ўчасткі будзе абараняць (ад каго?) не толькі міліцыя, але і народныя дружыннікі. 

Пры гэтым, каб стварыць максімальна некамфортныя ўмовы для выбаршчыкаў пад выглядам антыкавідных захадаў, на саміх кабінках для галасавання не будзе фіранак. А стол для галасавання будзе ўстаноўлены пад нахілам, каб кожны прысутны мог убачыць, побач з якім варыянтам адказу выбаршчык паставіць крыжык на «таемным» галасаванні.

Раней дэмакратычныя сілы заклікалі ставіць крыжыкі насупраць абодвух варыянтаў, робячы бюлетэнь несапраўдным.

Ёсць і яшчэ адно наватарства — афарбаваны адваротны бок бюлетэня. Як тлумачылі «Нашай Ніве» абазнаныя людзі, гэта можа быць зроблена, каб простым членам камісій цяжэй было зразумець, як галасавалі людзі. Колер робіць паперу менш празрыстай.

Больш таго, нягледзячы на тое, што змены прымаюцца ў галоўны закон дзяржавы, грамадзяне Беларусі, якія ў гэты момант знаходзяцца за межамі краіны, прагаласаваць не змогуць. 

26 лютага Святлана Ціханоўская заклікала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі ў дзень галасавання ля выбарчых участкаў выказаць пратэст супраць вайны Расіі з Украінай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0