Фота Вячаслава Раціньскага, УНІАН
Пра гэта, як піша Reuters, у суботу заявіў высокапастаўлены чыноўнік з сектара абароны ЗША.
Чыноўнік, які гаварыў на ўмовах ананімнасці, таксама сказаў, што расейскія камандзіры, відавочна, не падрыхтавалі дастатковую колькасць паліва і базавай лагістычнай падтрымкі, і цяпер спрабуюць «прыстасавацца».
Прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША адзначыў, што Вашынгтон бачыць прыкметы «жыццяздольнага ўкраінскага супраціву».
«Мы ведаем, што яны не дасягнулі таго прагрэсу, якога хацелі дасягнуць, асабліва на поўначы. Яны былі расчараваныя ўбачаным вельмі рашучым супрацівам», — сказаў чыноўнік, не ўдакладніўшы крыніцы амерыканскай разведкі, якія стаяць за гэтай ацэнкай.