Праваабаронцам стала вядома пра тое, што ў Віцебску па пад'ездах дамоў ходзяць людзі, якія прадстаўляюцца членамі выбарчай камісіі і прапановаўваюць прагаласаваць на месцы — каля дзвярэй кватэры.

Кіраўнік Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін: «Дзень рэферэндуму супаў са знамянальнай датай: 220-годдзем Віцебскай губерніі. Я галасую за паступальнае развіццё і стабільнасць».

Нагадаем, што сёння асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па папраўках у Канстытуцыю. Датэрмінова, па афіцыйных лічбах прагаласавала 42,93 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0