Чакалася, што гэты элемент будзе ўхвалены лідарамі ЗША і ключавых дзяржаў Еўропы, аднак уначы высветлілася, што ключавы элемент гэтага пакета санкцый аслабілі для дасягнення кампрамісу.

У сумесным рашэнні дзяржаў Еўрасаюза і G7 гаворыцца аб тым, што толькі «асобныя расійскія банкі будуць выдаленыя з сістэмы SWIFT». «Гэта забяспечыць, што гэтыя банкі будуць адключаныя ад міжнароднай фінансавай сістэмы і гэта пашкодзіць іх здольнасці дзейнічаць глабальна», — гаворыцца ва ўзгодненай заяве лідараў.

Гэтая мера не з'яўляецца аналагам «адключэння Расіі», якога чакалі ад Захаду.

Гаворка ідзе аб дадатковых санкцыях супраць невялікага пераліку расійскіх банкаў, што можа падарваць іх стабільнасць, але на экспартны патэнцыял Расіі ніяк не паўплывае. Напрыклад, «Газпраму» будзе дастаткова адкрыць рахунак у любым банку не з «расстрэльнага спісу» — і працягваць прымаць плацяжы на яго рахункі.

У гісторыі быў адзін выпадак адключэння краіны ад SWIFT: у 2012 з сістэмы выкраслілі ўсе банкі Ірана, патрабуючы ад гэтай краіны спыніць яго ядзерную праграму.

Гэта абрынула экспарт нафты ўдвая; ён аднавіўся толькі ў 2016 годзе, пасля таго як Тэгеран пайшоў на саступкі па ядзернай праграме і з яго знялі SWIFT-санкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0