Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Пра ракеты з беларускай тэрыторыі

Па яго словах, расіяне запусцілі дзве ракеты з Беларусі ў адказ на разгортванне ўкраінскіх ракетных дывізіёнаў.

«У 11 гадзін (ўвечары 23 лютага, — заўв. «НН»), напярэдадні гэтага канфлікту (было ўжо цёмна), сапраўды, з тэрыторыі прыкладна чарнобыльскіх раёнаў, дзе на вучэннях былі расійскія войскі, былі запушчаныя дзве ці тры ракеты — сказаў Лукашэнка. — На ўкраінскім баку ў 10-15 км ад мяжы з Беларуссю выяўленыя некалькі разгорнутых ракетных дывізіёнаў. Па разведвальных даных, украінскі бок рыхтаваўся на працягу бліжэйшых хвілін нанесці ўдар па тэрыторыі Беларусі, дзе пасля вучэнняў засталася частка расійскай групоўкі.

Я не даваў ім каманды пускаць ракеты. Я сказаў: «Так, хлопцы, мы гэта бачым». І вось тады расіяне па гэтых пазіцыях выпусцілі дзве ці тры ракеты. Пасля гэтага пазіцый не стала. Але хто ў гэтым вінаваты? Вы навошта развязалі гэтую вайну?»

Між тым, як паведамляе ўкраінскі бок, а таксама відавочцы, ракеты з беларускага боку запускаліся і пасля 23 лютага. Аднак Лукашэнка катэгарычна гэта абвяргае. Таксама дадае, што беларускія войскі не ваююць У той жа час, Лукашэнка адмаўляе, што беларускія вайскоўцы і ўзбраенне ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне.

«Цяпер і тады мы не ваюем супраць іх: у гэтым няма ніякай неабходнасці. Ніякія ракеты з нашай тэрыторыі туды не лётаюць, і не трэба, — заявіў Лукашэнка. — Кіеў акружаны, гэтыя гарады акружаныя. Дзесьці яны занялі (расіяне, — заўв. «НН») гарады. Навошта з тэрыторыі Беларусі за 200-300-400 кіламетраў рабіць абстрэлы? Гэта вар’яцтва.

Таму гэта хлусня. Ніякай вайны з тэрыторыі Беларусі не ідзе. Дапамагаем мы расіянам? Вядома, дапамагаем. Параненыя, загінулыя людзі… Калі да нас звяртаюцца з цяжкімі раненнямі, мы іх лечым. І што ў гэтым дрэннага? І будзем лячыць, будзем падтрымліваць. Таму не трэба на нас нападаць і з «Квартала 95» нейкім голасам падаваць, што вы, беларусы, зрабіце правільны выбар. Ты разбярыся ў сябе са сваім выбарам!»

Пра беларускае ўзбраенне і тэхніку на тэрыторыі Украіны

«Ён [Зяленскі] сёння папракае, што мы там ваюем. Там няма ні аднаго нашага салдата. Ні тое што ніводнага салдата (я ўчора Макрону пра гэта сказаў, яны адзін у адзін паўтараюць) або баявой машыны, там не тое што няма кулямётаў, гранатамётаў, пісталетаў — там няма ніводнага патрона беларускага. Гэта Расіі не трэба. У іх і боепрыпасаў, і патронаў, і аўтаматаў, і людзей хопіць для таго, каб вырашыць тыя праблемы, якія Расія хоча вырашыць. Таму не трэба нас прысцёгваць да таго, дзе нас няма.

Лукашэнка заявіў, што ва Украіне «палююць на рускіх і беларусаў, збіваюць іх і рабуюць».

«Ён што, штурхае мяне на правядзенне спецаперацыі, каб я вызваляў сваіх людзей там? Яны не ведаюць нашы спецпадраздзяленні. Вар’яты! Не чапайце людзей. Яны прыехалі да вас адпачыць, напэўна, і нямала сваякоў, якія там жывуць. Яны пачалі іх збіваць, цкаваць. Яны пагражаюць нам тэрарыстычнымі актамі. Падрыхтавалі там бандытаў з ліку збеглых. Збілі іх у групы, як варвараў, і нацэльваюць супраць Беларусі», — заявіў ён.

Пра зварот Уладзіміра Зяленскага да беларусаў

«Зусім нядаўна «малы напалеончык» (прабачце, што я так пра яго кажу) звярнуўся да беларускага народа з нагоды рэферэндуму. Як быццам ва Украіне больш няма чым займацца, як з бункера вяшчаць беларускаму народу і раіць, што ім зрабіць.Так і хочацца сказаць, што прапануюць паўтарыць нам лёс Украіны. І нават не ў цяперашні момант, а ў той час, які папярэднічаў гэтым падзеям. Вось ім хочацца, каб такая была Беларусь.

Да каго ён звяртаецца? Мы ж па-чалавечы заўсёды ставіліся да ўкраінцаў. Мы ўсё рабілі. Што мы атрымалі? І ён сёння выходзіць у гэтай кашулі або ў майцы і пачынае звяртацца да беларускага народа. Дык да беларускага народа ёсць каму звяртацца. Ён хай звяртаецца да ўкраінскага народа і адказвае за тое, што адбываецца сёння ва Украіне».

«Сённяшні канфлікт ва Украіне — гэта яшчэ кветачкі. Калі далей так будзе працягвацца, вырастуць ягадкі. І ні ў якім бункеры — ні ў амерыканскім, ні ў нейкім іншым — ён не схаваецца. Таму сёння трэба спыніць вайну. Я б нават цяпер гэта не назваў «вайна». Гэта канфлікт. Дзень-два — будзе вайна. А праз тры дні-мясарубка», — заявіў ён.

Пра «абдымкі Расіі»

«Тое, што адбываецца цяпер, штурхае нас да шчыльнай кааперацыі. У прыватнасці, на фоне абвешчаных Захадам санкцый у дачыненні да Расіі і доступу да пэўных тэхналогій больш актуальным становіцца ўзаемадзеянне з Беларуссю па лініі вытворчасці мікрасхем і падобнай прадукцыі. Мы захавалі і «Планар», і «Гарызонт», і «БелОМА». Мы з Пуціным абмяркоўвалі, і не аднойчы, гэтае пытанне. Выжывем! Нас немагчыма замарыць голадам. Зямлі ў нас хапае, ўгнаенні ёсць, трактар ёсць, плуг ёсць, перапрацаваць можам. Спажыць? 150 мільёнаў чалавек, спажывем.

Больш за тое, сучасны свет не абмяжоўваецца толькі рынкамі ЗША і Еўрасаюза, сёння Азія ўжо паднялася на гэты ўзровень. Мы прададзім сваю прадукцыю. Проста цяпер трэба мабілізавацца і трошкі больш папрацаваць, таму што нам падкінулі нямала праблем».

Пра санкцыі

«У гэтай сітуацыі вы павінны разумець адно: бываюць такія санкцыі. Вось цяпер шмат кажуць супраць банкаўскага сектара. Газ, нафта, SWIFT. Гэта ж горш за вайну. Гэта Расію падштурхоўваюць да трэцяй сусветнай вайне. Таму вось тут нам трэба быць стрыманымі, каб не ўляпацца. Таму што ядзерная вайна — гэта ўсё».

Пра контрсанкцыі

«Гэтыя механізмы пачалі працаваць. І па меры неабходнасці, каб не стрэліць сабе не тое, што ў нагу — у галаву, мы будзем гэтыя механізмы нарошчваць. Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло: цяпер яшчэ больш жорсткія санкцыі ўвялі супраць Расеі. Таму нашы санкцыі —Расіі і Беларусі — гэта будзе вельмі адчувальна. Вар’яты: закрылі неба для Расіі там — палякі, латышы, чэхі, літоўцы і гэтак далей. Праз Паўночны полюс паляцяць. Ну поўныя дурні! Навошта?!

Санкцыі давядзецца вельмі хутка адкручваць назад. Дык навошта ж вы ўлазіце ў дзярмо, з якога потым будзе вельмі складана выходзіць? А калі выйдзеш, то будзеш увесь вымазаны-Ну а далей што? Хто ў выйгрышы будзе? Зразумела.

Таму мы будзем нарошчваць гэтыя санкцыі, але не на шкоду сабе».

Пра беларускія войскі

«Войскі знаходзяцца ў казармах ў месцах сваёй дыслакацыі, але пры неабходнасці гатовыя на працягу некалькіх гадзін адказаць на магчымыя выклікі і нанесці непрымальны ўрон праціўніку, — заявіў Лукашэнка. — Мы паводзім сябе вельмі карэктна і акуратна. Нават у гэты востры перыяд, разумеючы, што яны там канцэнтруюцца, мы не вывелі з месцаў пастаяннай дыслакацыі нашы войскі. Яны знаходзіліся ў казармах, так і знаходзяцца. Але гатовыя на працягу трох гадзін выйсці па камандзе. Я такую каманду не аддаваў, і няма такой неабходнасці.

Але планы абароны Беларусі распрацаваныя. Найбліжэйшым часам (мы ўжо ведаем, якая нам патрэбная дадатковая тэхніка) мы з Пуціным дамовімся і з Расеі перакінем сюды дадаткова адпаведнае ўзбраенне, якое можа нанесці такую шкоду непрымальнае, што ні палякам, ні літоўцам ваяваць з намі не захочацца».

Пра перамовы з Украінай

Падчас выступу Лукашэнкі стала вядома, што Украіна адмовіла ад перамоваў у Гомелі, дзе іх чакае расійская дэлегацыя.

«Бедны Пуцін. То прапануюць, то назад адступаюць. Мне яго, шчыра кажучы, шкада. Учора я яго так пераконваў, кажу: «Слухай, трэба паехаць». «Ды не паедуць яны». Кажу: «Ну, не паедуць-гэта іх будзе выбар». Так і атрымалася. Ну як з імі размаўляць [украінскімі ўладамі]? Учора паабяцалі, што прыедуць. Ён самалёт пасылае з дэлегацыяй, мы вязем іх у Гомель. Яны адмаўляюцца, калі гэта не фэйк.

Вы думаеце, гэта Валодзя Зяленскі прыняў рашэнне? Ды не, ён агучыў яго. Ці хтосьці агучыў. Не дадуць яму, не дадуць! Калі ён дзесьці тузанецца, выкінуць з бункера і будзе стаяць каля РСЗА на праспекце Пераможцаў у Кіеве. Вось усё. Вось іх палітыка. Гэта іх выбар. Дарма, вельмі дарма!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0