Узначальвае дэлегацыю нечакана Уладзімір Мядзінскі. Ён займае пасаду памочніка прэзідэнта Расіі. Мядзінскі — былы міністр культуры, вядомы тым, што пагражаў пеклам людзям, якія не вераць у подзвіг панфілаўцаў. Таксама доктарскую працу гісторыка Мядзінскага ацэньвалі наўпрост як «ненавуковую і абсурдную».

Таксама ў склад дэлегацыі ўваходзяць намеснікі міністраў абароны і замежных спраў Расіі, пасол Расіі ў Беларусі Грызлоў, кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Расіі.

Мядзінскі заявіў, што ініцыятыву правесці перамовы выказала Украіна, Расія пагадзілася і прапанавала Мінск. Украінскі бок прапаноўваў іншыя гарады, але нібыта «знайшлі кампраміс, па прапанове украінскага боку мы пагадзіліся правесці перамовы ў Гомелі». 

27 лютага Украіна пацвердзіла: Гомель сапраўды абмяркоўваўся, але Расія высунула ўмовы, што спачатку украінцы мусяць скласці зброю. Пасля чаго расійскія перамоўнікі «адразу атрымалі прапанову адправіцца за «русским военным кораблём», паведаміў прэс-сакратар Зяленскага Нікіфараў. Ён падкрэсліў: Украіна гатовая да перамоваў на нейтральнай тэрыторыі і без папярэдніх умоў.

Чакаць украінскі бок у Гомелі расійская дэлегацыя збіраецца да 15.00 па Мінску. Пасля, сказаў Мядзінскі, «уся адказнасць за кровапраліцце будзе на украінскім баку».

Тое, што гэтае чаканне перамоваў — проста прыгожая карцінка для прапагандысцкіх СМІ, разумеюць і ў самой Расіі. 

«Якасць і склад дэлегацыі сведчаць пра нежаданне Расіі размаўляць да завяршэння «спецыяльнай аперацыі», то-бок ўстанаўлення лаяльнага ўрада ў Кіеве», — напісаў у сваім канале Аляксей Венядзіктаў, галоўны рэдактар «Эха Москвы» і блізкі сябар пуцінскага прэс-сакратара Пяскова.

Што сказаў Лукашэнка пра перамовы?

«Бедны Пуцін. То прапануюць, то назад адступаюць. Мне яго, шчыра кажучы, шкада. Учора я яго так пераконваў, кажу: «Слухай, трэба паехаць». «Ды не паедуць яны». Кажу: «Ну, не паедуць — гэта іх будзе выбар». Так і атрымалася. Ну як з імі размаўляць [украінскімі ўладамі]? Учора паабяцалі, што прыедуць. Ён самалёт пасылае з дэлегацыяй, мы вязём іх у Гомель. Яны адмаўляюцца, калі гэта не фэйк.

Вы думаеце, гэта Валодзя Зяленскі прыняў рашэнне? Ды не, ён агучыў яго. Ці хтосьці агучыў. Не дадуць яму, не дадуць! Калі ён дзесьці тузанецца, выкінуць з бункера і будзе стаяць каля РСЗА на праспекце Пераможцаў у Кіеве. Вось усё. Вось іх палітыка. Гэта іх выбар. Дарма, вельмі дарма!»

Чытайце яшчэ:

Лукашэнка пацвердзіў, што з тэрыторыі Беларусі запускаліся ракеты па Украіне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0