Як паведамляе Financial Times, пра гэта ён напісаў у лісце супрацоўнікам інвестыцыйнай фірмы LetterOne, саўладальнікам якой ён з'яўляецца.

«Я нарадзіўся ў Заходняй Украіне і жыў там да 17 гадоў. Мае бацькі — грамадзяне Украіны і жывуць у Львове, маім любімым горадзе, — напісаў Фрыдман. — Але таксама я правёў большую частку майго жыцця як грамадзянін Расіі, ствараючы і развіваючы бізнэс. Я глыбока прывязаны да ўкраінцаў і рускіх і, на мой погляд, цяперашні канфлікт — гэта трагедыя і для тых, і для іншых».

«Я не выступаю з палітычнымі заявамі. Я бізнэсмен з адказнасцю перад тысячамі супрацоўнікаў у Расіі і Украіне. Я перакананы, што вайна ніколі не можа быць рашэннем. Цаной гэтага крызісу будуць жыцці і страты двух нацый, якія былі братэрскімі сотні гадоў», — працягнуў Фрыдман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0