«Telegram-каналы ўсё часцей становяцца крыніцай неправеранай інфармацыі, звязанай з украінскімі падзеямі. У нас няма фізічнай магчымасці правяраць усе публікацыі каналаў на дакладнасць.
Заклікаю карыстальнікаў з Расіі і Украіны з сумневам ставіцца да любых звестак, якія распаўсюджваюцца ў Telegram у гэты час.
Мы не хочам, каб Telegram выкарыстоўваўся як інструмент, які ўзмацняе канфлікты і распальвае міжнацыянальную варожасць.
У выпадку эскалацыі сітуацыі мы разгледзім магчымасць часткова або цалкам абмежаваць працу тэлеграм-каналаў ва ўцягнутых краінах на час канфлікту», — заявіў ён.
Пазней мноства карыстальнікаў звярнулася да Паўла Дурава з просьбай не адключаць Telegram-каналы на перыяд канфлікту, бо для многіх яны — адзіная крыніца інфармацыі.
«У сувязі з гэтымі зваротамі мы прынялі рашэнне не разглядаць падобныя меры. Аднак яшчэ раз прашу пераправяраць і не прымаць на веру звесткі, якія публікуюцца ў Telegram-каналах у гэты няпросты перыяд», — заявілі ў кіраўніцтве Telegram.