За пратэст вайне там затрымалі 34-гадовага Аляксея Мароза.
На ілюстрацыйным здымку — сённяшнія затрыманні ў цэнтры Мінска
Жанчына расказвае, што яе муж быў у горадзе а 17-й гадзіне. Пісаў ёй, што на вуліцах вельмі мала людзей. Узмоцненага патруля сілавікоў таксама не назіралася.
«Недзе ў 17.10 ён прыйшоў на плошчу, сеў на лаўку. Да яго хутка падышлі людзі ў цывільным. Запыталі: «Чаго тут сядзіш?» Муж сказаў, што пратэстуе супраць вайны», — дзеліцца жанчына.
Ні сімволікі, ні плакатаў у Аляксея з сабой не было.
Мужчыну адвезлі ў мясцовы ІЧУ. Наколькі вядома жонцы, яго будуць судзіць па адміністрацыйным артыкуле за адзіночны пікет.