Пажар у Жытоміры пасля прылёту ракеты з боку Беларусі.

Пажар у Жытоміры пасля прылёту ракеты з боку Беларусі.

Паводле зводкі:

  • Расія працягвае назапашванне авіяцыйнай тэхнікі і актывізацыю спецназу на тэрыторыі Беларусі. Больш за 50 самалётаў, 10 верталётаў і 2 самалёты Ан-124 сканцэнтраваныя ў аэрапорце Мачулішчы. Транспартныя самалёты пастаянна вылятаюць з аэрапортаў Баранавічаў і Мачулішчаў у бок Украіны.
  • Беларускае камандаванне прывяло ў баявую гатоўнасць частку сваіх падраздзяленняў.
  • Праводзячы наступальную аперацыю ва Украіне, расіяне выкарыстоўваюць забароненыя міжнародным гуманітарным правам метады барацьбы: захоп аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, апрананне ў форму ўкраінскіх вайскоўцаў, паліцэйскіх, ратавальнікаў. Дыверсійныя групы выкарыстоўваюць машыны хуткай дапамогі і паліцэйскія машыны, скрадзеныя з бальніц і станцый хуткай дапамогі.
  • Маральны і псіхалагічны стан расіян нізкі. На Чарнігаўшчыне шарагоўцы УС Расіі нібыта гатовыя скласці зброю і здацца ў палон. Уздоўж дарог пакінутыя сотні адзінак бронемашын і цыстэрнаў па ўсёй Украіне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0