Краўчук, Кучма і Юшчанка пішуць у сваім звароце:
«Украінскі народ, звяртаемся да ўсіх украінцаў свету.
Тых, хто з самага пачатку ўзброенай агрэсіі Расіі са зброяй у руках б'ецца за кожны наш горад, кожную вёску, кожную вуліцу, кожны дом.
Тых, хто сваёй адвагай і любоўю да Украіны згуртаваў увесь свет вакол нашай дзяржавы.
Тых, хто збірае дапамогу для войска.
Тых, хто голымі рукамі спыняе расійскія танкі і прымушае акупантаў здавацца ў палон.
За гэтыя дні, поўныя гераізму і болю, вы цалкам знішчылі векавы міф пра так званую веліч Расіі.
Усе разам мы пераможам. Мы выстаім.
Расія заплаціць за свае злачынствы.
Слава Украіне! Героям слава!».