Расія напала на Украіну АНЛАЙН
Другі дзень вайны ва Украіне АНЛАЙН
Трэці дзень вайны ва Украіне АНЛАЙН
Вайна ва Украіне. Дзень чацвёрты АНЛАЙН






За чатыры дні расійская армія, якая мела рэпутацыю адной з наймацнейшых у свеце, не змагла ўзяць ні адзін абласны цэнтр Украіны. Краіна, якая зазнала нематываваную і несправакаваную агрэсію, дэманструе натхняльную сілу нацыянальнага духу. Ва ўсім свеце прайшлі акцыі падтрымкі Украіны. Беларусы, якія жывуць ва ўмовах няспынных рэпрэсій, таксама выйшлі на акцыі салідарнасці ‒ каля 800 чалавек былі затрыманыя. Краіны Захаду выказваюць усё большую падтрымку Украіне. Уладзімір Пуцін у адказ загадаў перавесці сілы стрымлівання (ядзерную зброю) у асобы рэжым нясення службы. «НН» сочыць за падзеямі.