Алег Воінаў.

Алег Воінаў.

Да свайго брата Глеб Воінаў вырашыў звярнуцца ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну:

«Ты, Алег, нарадзіўся і вырас у Дняпры. Зараз ты служыш у Беларусі, займаеш пасаду памочніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях вайсковага супрацоўніцтва. Цяпер у нас у краіне ідзе вайна і я б хацеў, каб ты па меры сваіх сілаў і магчымасцяў прыклаў як мага больш намаганняў, каб спыніць гэта кровапраліцце. Гэта поўнае вар'яцтва».

У запісе відэазвароту прыняла ўдзел і жонка Глеба:

«Тут жыве твая мама, напэўна, самы родны і дарагі для цябе чалавек, — сказала жанчына. — Мы нічога не ведалі аб тым, што будзе вайна. Пра тое, што вы хочаце прыняць у ёй удзел. Як ты будзеш глядзець у вочы нам? Мы табой ганарыліся, мы не хочам, каб нам было сорамна, што нашы сваякі жывуць у Беларусі. У цябе таксама ёсць дзеці, сын, дачка. Як вы можаце гэта дапусціць?! Вы можаце на гэта паўплываць. Тут цячэ кроў нашых дзяцей, іх забіваюць, а вы робіце выгляд, што гэтага не ведаеце? Тут страшна, мы ў пекле».

Алег Воінаў займае пасаду начальніка Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі — памочніка міністра па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва. Ён нарадзіўся ў 1967 годзе ў Днепрапятроўску Украінскай СССР. У 1984 годзе паступіў у Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Службу праходзіў у Беларускай вайсковай акрузе. У 2015 годзе яму прысвоілі званне генерал-маёра. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?