«Прывезлі расійскіх вайскоўцаў — 2003 года нараджэння, восеньскі прызыў. Хто без вачэй, хто без вушэй, хто з вывернутымі кішкамі», — паведамляюць з Мазыра.

«Яшчэ некалькі дзён таму наш шпіталь часткова аддалі пад параненых. Адразу аддалі па дваццаць месцаў у аддзяленні, цяпер, відавочна, больш.

Вязуць не толькі параненых, але і трупы. Трупы прывозяць на «КамАЗах», параненых — на невялікіх «ПАЗах». Скупляюць рытуальныя рэчы — труны, вянкі», — паведаміў жыхар Мазыра.

Ёсць інфармацыя, што шпіталі ў Мазыры і Нароўлі «ўзмоцняць» мэдыкамі з іншых рэгіёнаў вобласці.

У Гомелі параненых прымаюць прынамсі ў трох шпіталях — абласным, Цэнтры радыяцыйнай медыцыны і ў Касцюкоўцы.

«Тыя «КамАЗы», якія часта ганяюць па Гомлі, з крыжамі — гэта перавозка не раненых, а трупаў. Іх вязуць у тым ліку ў морг 3-га шпіталя ў Гомелі», — кажа мясцовы жыхар.

Вайна ва Украіне. Дзень пяты АНЛАЙН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру