Архіепіскап Епіфаній. Фота ПЦУ
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка ўпраўлення знешніх царкоўных сувязяў ПЦУ архіепіскап Еўстрацій Зор'я.
«Вядома, што ў сваёй прамове перад пачаткам вайны Пуцін адной з прэтэнзій да Украіны назваў існаванне тут незалежнай ад Расіі Царквы. Таксама вядома ад міжнародных партнёраў аб складзеных акупантамі спісах цэляў іх тэрору — лідараў украінскага грамадства і дзяржавы.
Гэтыя публічныя паведамленні, а таксама інфармацыя, якую нельга цяпер апублікаваць, атрыманыя ад украінскіх і міжнародных крыніц, далі падставы аб'ектыўна лічыць, што сярод цэляў — прадстаяцель ПЦУ», — зазначыў Еўстрацій.
«Магу афіцыйна засведчыць, што прадстаяцель не выязджаў і не з'едзе за межы Украіны, сама думка пра гэта з'яўляецца абсурднай», — дадаў ён.