Уладзіслаў Атрашэнка.

Уладзіслаў Атрашэнка.

Чарнігаўскі мэр гаворыць:

«Я звяртаюся са свайго разбамбаванага кабінета разбамбаванай «Іскандэрам» мэрыі. Горад знішчаецца. Паглядзіце, ува што ператварыла расійская армія горад Чарнігаў. І я ведаю, што з вашых дзяцей будуць камплектавацца арміі, якія будуць ісці ва Украіну.

Нягледзячы на добрае стаўленне да вас, мы будзем абараняць сваю зямлю. Вы не ўяўляеце настрою людзей, якія ўзялі ў рукі зброю. І калі вашыя дзеці прыйдуць на тэрыторыю Украіны, яны будуць гарэць жыўцом у танках і БТР.

І калі вы можаце паўплываць, каб не пусціць вашых дзяцей на чужую вайну забіваць нашых дзяцей, то вашыя дзеці не загінуць. Як бацька, я б не хацеў смерці вашых і нашых дзяцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0