У мінскай хакейнай камандзе цяпер выступаюць дзевяць замежнікаў, і, па словах Гудачэка, кожны ўчора папрасіў скасаваць кантракт па паразуменні бакоў. Аднак славацкі цэнтральны нападаючы адзначыў, што ў цяперашняй сітуацыі вяртанне ў Еўропу практычна немагчымае з-за санкцыяў, накладзеных на расійскія авіякампаніі.

«Цяпер мы знаходзімся ў Санкт-Пецярбургу. Варыянтаў у нас мала, толькі для некаторых з нас ёсць шанец паехаць дадому праз Літву або Хельсінкі», — гаворыць 31-гадовы форвард.

«Думаю, КХЛ працягне гуляць. Але давайце паглядзім, што адбудзецца ў найбліжэйшы час, ці не ўмяшаецца ва ўсё гэта міжнародная федэрацыя», — дадае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0