«Мы разгорнем татальную эканамічную і фінансавую вайну супраць Расіі, — сказаў міністр. — Расійскі народ расплаціцца за яе наступствы».

Паводле яго слоў, уведзеныя Захадам супраць Расіі санкцыі «надзвычай эфектыўныя».

Ле Мэр прызнаў, што прынятыя меры таксама могуць паўплываць на эканоміку краін Еўрасаюза. Тым не менш ён заявіў, што «пацерпіць Расія, а не Еўропа».

Санкцыі, якія ўводзіць Еўрапейскі саюз супраць Расіі, разбураць яе эканоміку, заявіў міністр.

«ЗША і Еўропа разам утвараюць самы магутны эканамічны блок на планеце, — сказаў ён. — Мы выклічам крушэнне расійскай эканомікі».

Паводле слоў Ле Мэра, сума расійскіх авуараў, якія будуць замарожаныя, складае $1 трлн. Захад гатовы ў выпадку неабходнасці, «яшчэ больш узмацніць санкцыі», дадаў міністр.

26 лютага Савет ЕС прыняў рашэнне абмежаваць з 12 красавіка доступ урада РФ, Цэнтральнага банка РФ, Альфа-банка, банка «Адкрыццё», банка «Расія» і іншых крэдытных арганізацый да еўрапейскага рынку капіталу ў сувязі з расійскай ваеннай спецаперацыяй ва Украіне. Ім забаронена размяшчаць, прадаваць, купляць ці іншым чынам выкарыстоўваць каштоўныя паперы і іншыя крэдытныя інструменты, выпушчаныя пасля 12 красавіка 2022 года.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 24 лютага аб'явіў аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне ў адказ на зварот кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб дапамозе.

Ва Украіне развярнулася поўнамаштабная вайна.

Вайна ва Украіне. Шосты дзень АНЛАЙН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0