Па інфармацыі нашых крыніц, на нарадзе будуць абмяркоўваць пытанні продажу валюты, адтоку дэпазітаў, умовы працягу крэдытавання дзяржаўных і недзяржаўных прадпрыемстваў і падтрымкі банкаў у гэтых умовах.

«Каб зразумець настрой, з якім усе збіраюцца на нараду, можна глянуць на твар Набіулінай [старшыня расійскага Цэнтрабанка] — ва ўсіх нашых твары такія ж самыя», — эмацыйна сказаў прадстаўнік аднаго з банкаў у размове з «Нашай Нівай».

Набіуліна абвяшчае аб павышэнні стаўкі ў Расіі

Набіуліна абвяшчае аб павышэнні стаўкі ў Расіі

Нагадаем, з-за таго, што з беларускай тэрыторыі на Украіну ідуць расійскія войскі і запускаюцца ракеты, Беларусь таксама трапляе пад санкцыі. Так, многія сусветныя банкі і плацёжныя сістэмы адмаўляюцца рабіць пераводы ў Расію і Беларусь, закрываюць рахункі расіянам і беларусам.

Следам за Расіяй у Беларусі рэзка ўзляцеў курс даляра, а таксама Нацбанку прыйшлося павысіць стаўку рэфінансавання пасля таго, як расійскі Цэнтрабанк павысіў сваю ключавую стаўку больш, чым у два разы. Многія банкі прыпынілі крэдытаванне жылля, а некаторыя абмежавалі выдачу наяўнай валюты.

Між тым, Еўрапейскія краіны ўсур'ёз абмярковаюць адключэнне Расіі ад SWIFT.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?