Украіна адклікала сваіх паслоў з Кыргызстана і Грузіі для кансультацый
«Нашы дыпламаты проста цяпер рэалізуюць важныя і абсалютна неабходныя рашэнні ў дачыненні да тых дзяржаў, якія здрадзілі свайму слову і міжнароднаму праву», — сказаў Зяленскі ў відэазвароце ў аўторак днём.
Ён паведаміў, што Кіеў неадкладна адклікае пасла з Кыргызстана за падтрымку Бішкекам вайны Расіі ва Украіне.
Таксама, з яго слоў, Украіна неадкладна адклікае пасла з Грузіі «за стварэнне перашкод для добраахвотнікаў, якія хочуць нам дапамагчы, за немаральную пазіцыю ў дачыненні да санкцый».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ