У выніку акцыі, як сцвярджаецца, Расійская чыгунка забараніла рух па Беларусі ў начны час, а беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад працы.






Сцвярджаецца, што сёння ўначы былі падпаленыя дзве шафы кіравання прыладамі сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі на ўчастках Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў БЧ, чым парушаная праца святлафораў і стрэлачных пераводаў і заблакаваны рух на гэтых участках чыгункі. На Магілёўскім участку закарочвалі рэйкавыя ланцугі.