Прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Метсола

Прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Метсола

Пра гэта заявіла прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Метсола на пазачарговай пленарнай сесіі, прысвечанай вайне РФ супраць Украіны.

«Мы прызнаём еўрапейскую перспектыву Украіны. І, як дакладна адзначае рэзалюцыя (якую плануе прыняць Еўрапарламент), мы вітаем заяўку прэзідэнта Украіны «Аб статусе кандыдата», і мы будзем працаваць над гэтай мэтай. Бо мы хочам, і мы павінны сустрэць будучыню разам», — сказала Метсола.

Яна заявіла, што Еўрапарламент цалкам падтрымлівае ўкраінцаў у іх «барацьбе за выжыванне ў гэтыя цёмныя часы нашай гісторыі».

На пасяджэнні парламента прысутнічаюць усе топ-чыноўнікі ЕС — прэзідэнт Еўрарады Шарль Мішэль, прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, галоўны дыпламат ЕС Жазэп Барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0