Іна Гарбачова. Фота Мінабароны
«Міністэрства абароны не аднойчы заяўляла аб тым, што ўсе беларускія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. У пунктах пастаяннай дыслакацыі. І не бяруць удзел у спецыяльнай аперацыі на Данбасе», — сказала афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Іна Гарбачова.
Беларускія афіцыйныя ведамствы вайну ва Украіне, падчас якой расійскія войскі заходзяць туды з Беларусі, працягваюць называць «спецыяльнай аперацыяй на Данбасе».