«Страшны суд чакае кожнага чалавека. Ніякая зямная ўлада, ніякія дактары, ніякая ахова не засцеражэ ад гэтага суда. Клапоцячыся пра выратаванне кожнага чалавека, які лічыць сябе дзіцем Рускай Праваслаўнай Царквы, мы не жадаем, каб ён з'явіўся на гэты суд, несучы на сабе цяжкі груз матчыных праклёнаў. Мы нагадваем, што кроў Хрыстова, пралітая Збаўцам за жыццё свету, будзе прынятая ў таінстве Прычашчэння тымі людзьмі, хто аддае забойныя загады, не ў жыццё, а ў пакуту вечную.

Аўтары ліста заявілі, што «смуткуюць аб тым выпрабаванні», якому «незаслужана» падверглася Украіна, і лічаць, што ўкраінскі народ «павінен рабіць свой выбар самастойна, не пад прыцэлам аўтаматаў, без ціску з Захаду ці Усходу».

Мы з горыччу думаем пра тую прорву, якую прыйдзецца пераадольваць нашым дзецям і ўнукам у Расіі і ва Украіне, каб зноў пачаць сябраваць адзін з адным, паважаць і любіць адзін аднаго».

Таксама святары звярнулі ўвагу на масавыя затрыманні расіянаў на антываенных акцыях.

На момант публікацыі гэтай навіны ліст падпісалі 110 чалавек, ёсць там і беларусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0