Відэа з чалавекам, які прадстаўляецца Сяргеем Ачыравым, з'явілася ў Інтэрнэце ўчора. Яго маці Ірына пацвердзіла, што на відэа сапраўды яе сын.

«Я хачу, каб людзі зразумелі, што на самой справе гэта не фэйк, — сказала Ірына. — Вось, я яго мама. Вось ён мне патэлефанаваў, вось я ўбачыла гэта відэа.

Мне ўчора ўсе пачалі пісаць: «А вы дакажыце, што гэта не фэйк». Ды я нічога не хачу даказваць. Я проста вам кажу — гэта мой сын».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0