Фота ілюстрацыйнае.

Фота ілюстрацыйнае.

Зрэшты, адзначыў Данілаў, спробу замаху ўдалося своечасова раскрыць дзякуючы прадстаўнікам расійскай Федэральнай службы бяспекі, якія не падтрымліваюць уварванне Расіі ва Украіну. Яны паведамілі пра гэта украінскім спецслужбам — у выніку частка «кадыраўцаў» ліквідаваная, а іншая частка — «пад прыцэлам».

«Спецаперацыя, якую павінны былі зрабіць непасрэдна «кадыраўцамі» па ліквідацыі нашага прэзідэнта, нам на сёння цалкам вядомая. І я магу сказаць, што мы атрымалі інфармацыю ад прадстаўнікоў ФСБ, якія на сёння не маюць жадання ўдзельнічаць у гэтай крывавай вайне. І дзякуючы гэтаму была знішчана тая «кадыраўская» элітная група, якая сюды адправілася менавіта для ліквідацыі нашага прэзідэнта».

Данілаў удакладніў, што «кадыраўцы» былі размеркаваныя на дзве групы.

«Мы іх адсочвалі. Адна група была накрытая ў Гастомелі. Іншая група цяпер, скажам так, знаходзіцца пад прыцэлам», — падкрэсліў ён.

28 лютага ў сваім тэлеграм-канале кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прызнаў гібель ва Украіне двух вайскоўцаў з Чачні, але не паведаміў іх імёны: «Сярод ураджэнцаў Чачэнскай рэспублікі ўжо ёсць, на жаль, страты. Двое памерлі, яшчэ шасцёра атрымалі раненні рознай ступені».

Зрэшты, ні Кадыраў, ні Крэмль не каментавалі заяў ўкраінскай улады пра «кадыраўцаў», якія «прыехалі ў Украіну для ліквідацыі прэзідэнта Зяленскага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0