Жонка мужчыны мае інваліднасць, таму патрабуе штодзённай дапамогі. На ўсіх месцах працы, дзе раней мужчына быў уладкаваны, яго характарызуюць станоўча з усіх бакоў.

Міхаіла Чумакова абвінавачвалі ў тым, што 22 чэрвеня 2020 года ў Аднакласніках пад пастом Вольгі Карач мужчына пракаментаваў фота, на якім старшы лейтэнант Вольніч разам з іншымі супрацоўнікамі міліцыі жорстка затрымлівае мужчыну. Фатаграфія, пра якую ідзе гаворка, ужо стала знакамітай. Бо пасля таго паста ў Аднакласніках, негатыўныя каментарыі пад якім пакінулі сотні людзей, Вольніч падаў у суд на сваіх крыўдзіцеляў ужо шмат разоў. І працягвае гэта рабіць, спаганяючы з усіх каментатараў маральную кампенсацыю.

Абвінавачаны і яго жонка знаходзіліся ў вельмі прыгнечаным стане.

Чумакоў настолькі разгубіўся, што забыўся дома пасведчанне аб інваліднасці жонкі, якое пры вынясенні рашэння судом магло б хадайнічаць аб больш мяккім пакаранні.

Вольніч праз інтэрнет паведаміў суду, што каментарый абвінавачанага прынёс яму маральныя пакуты і страх перад людзьмі, з якімі давялося сутыкацца па абавязку службы.

У якасці маральнай кампенсацыі Вольніч запытаў 1 500 рублёў.

25 лютага суд Лепеля і Лепельскага раёна прызнаў Міхаіла Чумакова вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады», прысудзіўшы яму 2 гады «хіміі» і пастанавіўшы выплаціць Вольнічу маральную кампенсацыю.

Даведку аб інваліднасці жонкі пасля заканчэння суда ў абвінавачанага так і не прынялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0