Па словах Маравецкага, украінцы павінны бачыць надзею ў будучыні, піша «Украінская праўда».

«Нам патрэбен план аднаўлення, аб якім я гаварыў з прэзідэнтам Еўракамісіі. Напрыклад, 100 мільярдаў еўра, прафінансаваныя Еўрапейскім Саюзам для таго, каб у найбліжэйшыя гады знішчаная інфраструктура, знішчаныя школы, бальніцы, разбомбленыя дамы маглі быць адбудаваныя», — сказаў польскі прэм'ер.

Ён таксама адзначыў, што вельмі важна падрыхтаваць інвестыцыйны пакет для Украіны, паколькі эканоміка патрабуе новых інвестыцый, новых працоўных месцаў.

Таксама адным з элементаў пасляваеннага аднаўлення Украіны павінна быць энергетычная бяспека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0