Узмацненне выкліканае «абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне».
«На фоне сітуацыі, якая склалася, для прадухілення магчымых правакацый і недапушчэння пранікнення на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь дыверсійна-разведвальных груп рэалізуецца комплекс рэжымных мерапрыемстваў. У рамках дадатковага прыкрыцця мяжы з Украінай задзейнічаныя рэзервы памежных груп і атрадаў, а таксама падраздзяленні Міністэрства абароны», — паведамляе прэс-служба ДПК.
Асабісты склад тэрытарыяльных органаў пагранслужбы знаходзіцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі. Пункты пропуску, у тым ліку на беларуска-ўкраінскай мяжы, з беларускага боку функцыянуюць у штатным рэжыме. Дадатковыя абмежаванні ў пропуску асоб і транспартных сродкаў не ўводзіліся, гаворыцца ў паведамленні.





