Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн. Фота Delfi.lt

Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн. Фота Delfi.lt

«Я лічу, што санкцыі могуць прывесці да сітуацыі, калі рэжым падзе. Менавіта на гэта яны і нацэленыя. Яны балючыя і павінны быць балючымі, бо яны павінны скалануць Расію і прымусіць узяцца за змены цяпер. Гэта адна з іх асноўных мэтаў. Ваеннае ўцягванне НАТА патэнцыйна азначае Трэцюю сусветную вайну, і мы ўсе гэта выдатна разумеем», — заявіла ў сераду спікер Сейма.

Яна падкрэсліла, што ЕС і іншыя краіны аказваюць гуманітарную, ваенную дапамогу ў выглядзе ўзбраення, а уведзеныя эканамічныя санкцыі з'яўляюцца «беспрэцэдэнтнымі» і могуць быць пашыраныя, напрыклад, за кошт адключэння ўсіх расийскіх банкаў ад міжбанкаўскай сістэмы SWIFT, піша Delfi.lt

«Таксама час загаварыць аб тым, каб не купляць газ і нафту ў Расіі. Гэта будзе велізарным разбуральным ударам па эканоміцы Расіі», — заявіла спікер Сейма.

«Я думаю, што сёння многае робіцца. Трэба рабіць яшчэ больш — адназначна. Дакладна гэтак жа, як санкцыі прымяняюцца супраць Расіі, яны павінны прымяняцца і супраць Беларусі, таму што Беларусь ужо з'яўляецца дзяржавай-сатэлітам, якая цалкам уцягнутая ў агрэсію і вайну супраць Украіны», — дадала Чмілітэ-Нільсэн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0