«Гэта з нашых аэрадромаў узлятаюць самалёты і скідваюць бомбы на Жытомір, з нашых палёў запускаюць ракеты на Чарнігаў. Праз нашы пагранічныя пераходы сотні танкаў штодзённа ўваходзяць ва Украіну, — адзначыла яна. — […] Мне тэлефануюць з Украіны і кажуць: «Мы бачым, што вы выйшлі на вуліцы. Але ў нас вайна. Цяпер недастаткова проста быць супраць гэтай вайны».

І я бачу, што калі мы з вамі цяпер спынімся і перастанем змагацца за незалежнасць і супраць рэжыму, які ваюе з Украінцамі і здае краіну Крамлю, то ўсе нашы мары пра Новую Беларусь пойдуць следам за рускім ваенным караблём».

«Мне пішуць: «Запусціце антываенны рух». Але антываенны рух ужо запушчаны беларусамі. Ваш выхад на вуліцу. Акцыі кіберпартызан, рэльсавыя дыверсіі «Супраціву» і ByPol, Саюз маці, эканамічны супраціў, вывад са строю тэхнікі на прадпрыемствах, зварот беларускай інтэлігенцыі супраць вайны. Усё гэта ўжо адбываецца, гэта і ёсць антываенны рух, — працягвае яна. — Ёсць толькі адна адзіная гарантыя поспеху гэтага руху.

Калі кожны, хто глядзіць гэтае відэа, спытае сябе, што гатовы зрабіць менавіта ён ці яна. Не толькі рабочыя, не толькі партызаны, не толькі ваенныя, не любыя іншыя людзі, а менаівта вы. Я ведаю, што ў вас ёсць сіла, што вы здольныя на многае. Я бачыла гэта на свае вочы. І што б цяпер ні казалі пра беларусаў, я не веру, што мы гатовыя здацца».

«Супрацьстаянне вайне ва Украіне і барацьба за дэмакратыю — гэта цяпер дзве мэты аднаго вялікага руху. Мабілізацыя ўжо ідзе поўным ходам. Але калі трэба, каб я, узяўшы на сябе адказнасць нацыянальнага лідара, сказала гэта афіцыйна, то я кажу. Я абвяшчаю антываенную мабілізацыю.

У бліжэйшы тыдзень усе нашы дзеянні павінны прывесці да двух вынікаў: беларусаў перастаюць успрымаць як агрэсараў, беларускія вайскоўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у вайне ці адразу пераходзяць на бок украінцаў».

Святлана Ціханоўская прапаноўвае беларусам распасюджваць праўду і змагацца з прапагандай, мабілізаваць маці, каб перашкодзіць адпраўцы іх блізкіх на вайну, узмацніць эканамічны і іншы супраціў і гэтак далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0