Як стала вядома «Радыё Свабода», санкцыі ўключаюць дадатковыя абмежаванні, звязаныя з гандлем таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці тытунёвых вырабаў, мінеральнага паліва, бітумных рэчываў і газападобных вуглевадародных прадуктаў, калійных прадуктаў, вырабаў з драўніны, цэменту, жалеза і сталі, гумовых вырабаў.

Таксама Еўрасаюз пашырае абмежаванні на пастаўку ў Беларусь тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння і на аказанне спадарожных паслуг, а таксама абмежаванні на экспарт тавараў і тэхналогій, якія могуць спрыяць развіццю ваеннай, тэхналагічнай, абароннай бяспекі Беларусі. Уводзяцца абмежаванні і на аказанне беларускаму боку адпаведных паслуг.

Рашэнне пра санкцыі набудзе сілу пасля афіцыйнай публікацыі сёння пазней ці заўтра.

Згодна з інфармацыяй «Радыё Свабода», у Бруселі таксама абмяркоўвалі пытанне адключэння беларускіх банкаў ад SWIFT, але вырашылі пакінуць яго «на пазней».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0