Фота Delfi.lt

Фота Delfi.lt

«Баязлівы Захад? Або саўдзельнікі ваенных злачынстваў Пуціна? Пачынае здавацца, што гэта так. Санкцыі Пуціна не спыняць, якімі б яны ні былі. Яны патрэбныя, але без выключэнняў, якія мы цяпер бачым пры ўжыванні SWIFT і захаванні энергетычнага сектара і абслугоўваючых яго банкаў… Вайну спыніць толькі вайна, якая ўжо пачалася. Не трэба прыкідвацца і спрабаваць супакоіць сваё сумленне, даючы Украіне толькі зброю, і то са спазненнем. За нас ваююць жыхары Украіны, яе дзеці закрываюбць нас ад пуцінскага вар'яцтва», — напісала ў Фэйсбуку экс-прэзідэнт Літвы.

Паводле яе слоў, паўтарэнне мантры, быццам НАТА не можа дапамагчы Украіне, ужо гучыць смешна і паказвае баязлівасць Захаду.

«Гэта бачыць і Пуцін. Хоць урокі вучаць хутка, але Захад усё яшчэ не разумее, што ва Украіне ідзе еўрапейская вайна. У ёй альбо ўдзельнічаеш і змагаешся з агрэсарам, альбо стаіш і глядзіш, як ён знішчае Украіну і яе людзей, і становішся саўдзельнікам ваенных злачынстваў. Так. Саўдзельнікам. Калі мы не спынім Пуціна ва Украіне, усё роўна прыйдзецца ваяваць, але ўжо ў нашых краінах. Украіна просіць рэальнай дапамогі, а мы глядзім на тэлеэкранах, як бамбяць жылыя кварталы, і кажам, што «вельмі падтрымліваем Украіну», — працягнула Грыбаўскайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0