Дзяржпагранкамітэт: Забарона на выезд мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў не ўводзілася
Пагранічны камітэт Беларусі абвяргае чуткі аб забароне на выезд для мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.
Інфармацыя пра магчымую мабілізацыю беларусаў з мэтай адпраўкі на вайну ва Украіну з'явіліся ў розных тэлеграм-каналах.
«Афіцыйна паведамляем, што дадатковыя абмежаванні ў пропуску асоб і транспартных сродкаў беларускім бокам не ўводзіліся», ‒ паведамляе прэс-служба камітэта.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ