Па словах нашых суразмоўцаў, Нацбанк прапанаваў цалкам спыніць спажывецкае крэдытаванне, акрамя дзяржаўных праграм. Гэта робіцца для таго, каб атрыманыя ў рублях грошы нельга было канвертаваць у валюту.

«У той жа час, на стаўкі па валютных дэпазітах вырашылі захоўваць дырэктыўныя абмежаванні, бо іх павышэнне ўсё роўна дадатковых укладчыкаў не прывабіць, а сігнал панікі створыць», — кажуць удзельнікі нарады.

Крыніцы «Нашай Нівы» адзначылі, што нефармальна Нацбанк забараніў выплату дывідэндаў замежным кампаніям-акцыянерам. Таксама банкам загадана пільна сачыць за вывадам сродкаў за мяжу агулам. 

«У сувязі з масавым вывадам укладаў Нацбанк параіў банкам з замежнымі акцыянерамі звяртацца да мацярынскіх арганізацый за мяжу, бо рэсурсаў рэгулятара на падтрымку ўсіх не хопіць. А некаторым гэтая падтрымка ўжо аказваецца, — адзначаюць суразмоўцы. — З-за адтоку дэпазітаў банкі могуць выдаваць наяўныя з рахункаў цягам пяці дзён. Таксама рэкамендавалася пераарыентаваць кліентаў на выкарыстанне картак «Белкарт» праз рызыку таго, што міжнародныя карты беларускіх банкаў не будуць працаваць».

Чытайце: 

«Ідзём з бязрадасным тварам, як у Набіулінай». Нацбанк заўтра збірае кіраўніцтва ўсіх банкаў на сустрэчу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру