«Усе зборы носяць планавы характар і загадзя зацверджаныя спецыяльнымі актамі. Апавяшчэнні (павесткі), якія прыходзяць грамадзянам з вайсковых камісарыятаў па месцы жыхарства, інфармуюць іх аб удзеле ў планавых мерапрыемствах і
ніякім чынам не звязаныя са спецыяльнай аперацыяй на Данбасе», — падкрэслівае ведамства.
Мінабароны нагадвае, што грамадзяніну Рэспублікі Беларусь можа прыйсці позва для прыбыцця ў ваенны камісарыят з нагоды:
- прызыву на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве;
- праходжанне штогадовых планавых вайсковых збораў для ваеннаслужачых запасу: афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў, салдат;
- штогадовы планавы прызыў афіцэраў запасу на вайсковую службу;
- праходжанне планавага медыцынскага агляду вайскоўцаў запасу;
- планавае ўдакладненне персанальных звестак аб месцы жыхарства і працы, а таксама сямейным становішчы ваеннаабавязанага запасу.