Праз вайну ва Украіне цэны на пшаніцу дасягнулі максімуму за апошнія 14 гадоў
Цэны на пшаніцу ў сувязі з вайной ва Украіне дасягнулі ў свеце самых высокіх за апошнія 14 гадоў значэнняў — больш за 33 цэнты за кілаграм.
Цэны на пшаніцу і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю выраслі з-за прыпынення камерцыйных паставак з чарнаморскіх партоў Украіны, на долю якой разам з Расіяй прыпадае амаль траціна сусветнага гандлю пшаніцай (29%), а таксама 19% сусветных паставак фуражнай кукурузы і 80% экспарту алею.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм