Нацбанк Украіны забараніў:
— залічэнне сродкаў на рахункі кліентаў — фізічных асоб па пераводах, ініцыяваных з выкарыстаннем плацежных картак, эмітаваных банкамі Расіі і Беларусі;
— прыём ва Украіне плацежных картак, эмітаваных банкамі Расіі і Беларусі (уключаючы пераводы, ажыццяўленне разлікаў і выдачу наяўных).
«Фінансавая падтрымка ўзброенай агрэсіі супраць Украіны павінна быць спыненая. Карткі банкаў дзяржаў-агрэсараў не будуць працаваць ва Украіне, таксама вораг больш не зможа дасылаць на іх сродкі для тэрарыстаў і іх прыхільнікаў. Забарона прыёму карт банкаў Расіі і Беларусі з'яўляецца нашым чарговым крокам у фінансавай абароне Украіны», — падкрэсліў намеснік старшыні Нацыянальнага банка Украіны Аляксей Шабан.
Некалькі дзён таму украінскія банкі заблакавалі рахункі беларусаў і расіян ва украінскіх банках